2018-02-27 13:57:00

Папскі ліст да біскупаў на тэму збаўлення хрысціян


1 сакавіка 2018 г. у Ватыкане будзе абнародаваны ліст Кангрэгацыb Веравучэння да біскупаў Каталіцкага Касцёла “Placuit Deo”, прысвечаны “некаторым аспектам збаўлення хрысціян”. Гэта вынікае з апублікаванага 27 лютага 2018 г. Залай Друку Святога Пасаду запрашэння да журналістаў, паўдзельнічаць у афіцыйнай прэзентацыі дакументу.

Спікерамі на ёй выступяць: арцыбіскуп Луіс Франсіска Ладарыя Фэрэр, прэфект Кангрэгацыі Веравучэння, і арцыбіскуп Джакама Марандзі, сакратар узгаданай дыкастэрыі.

Іншых падрабязнасцяў не паведамляецца.

Кангрэгацыя Веравучэння – найстарэйшая і галоўная дыкастэрыя Рымскай курыі, заданнем якой з’яўляецца назіранне за чысцінёй дактрыны і маралі Каталіцкага Касцёла. Усё, што любым чынам тычыцца гэтых пытанняў, знаходзіцца ў межах яе кампетэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.