2018-02-09 13:50:00

Францішак прызначыў новага цырымонімайстра


9 лютага 2018 г. Святы Айцец прызначыў папскім цырымонімайстрам польскага святара, мансеньёра Кшыштафа Марц’яновіча, які да гэтага быў супрацоўнікам Папскай рады па новай евангелізацыі. Ён стане сёмым цырымонімайстам Папскай службы літургічных цэлебрацый, якой кіруе мансеньёр Гвіда Марыні.

Кс. Марц’янавіч нарадзіўся 24 сакавіка 1977 г. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 2002 г. Належыць да духавенства Кракаўскай архідыяцэзіі. Абараніў доктарскую дысертацыю у Папскім літургічным інстытуце. У Папскай радзе па новай евангелізацыі працуе з 2011 г. Выкладае ў Папскім універсітэце імя Яна Паўла ІІ у Кракаве.

Служба папскіх літургічных цэлебрацый (лац. Officium de Liturgicis Celebrationibus Summi Pontificis) – адна з дыкастэрый Рымскай курыі. Яна рыхтуе ўсё неабходнае для цырымоній, што здзяйсняюцца Пантыфікам або ад яго імя. Служба таксама дапамагае кардыналам у перыяд кансісторыя, падчас прыняцця імі тытулярных касцёлаў, урачыстых набажэнстваў або іншых важных рэлігійных цырымоній.








All the contents on this site are copyrighted ©.