2018-02-09 16:02:00

Святы Айцец патэлефенаваў у прамы тэлеэфір


Францішак патэлефанаваў у прамы эфір італьянскага каталіцкага “TV 2000”, каб павіншаваць з яго 20-годдзем. Папа высока ацаніў служэнне журналістаў тэлеканала, а таксама ўдзяліў яго супрацоўнікам і гледачам апостальскае благаслаўленне.

“TV 2000” з’яўляецца ўласнасцю Канферэнцыі Біскупаў Італіі. Ён быў заснаваны ў 1998 г. і на працягу першых адзінаццаці гадоў вяшчаў толькі праз спадарожнік, хоць яго праграмы рэтрансліраваліся некаторымі каналамі наземнага тэлебачання. 

На сённяшні дзень каталіцкае тэлебачанне можна глядзець на ўсёй тэрыторыі Італіі і на спадарожніку. “TV 2000” уваходзіць у топ-10 італьянскіх тэлевізійных каналаў па ахопе аўдыторыі ў ранішні час.








All the contents on this site are copyrighted ©.