2018-01-31 16:49:00

Святы Пасад: Папа рэгулярна сочыць за сітуацыяй у Кітаі


Францішак знаходзіцца ў пастаянным кантакце са сваімі супрацоўнікамі, у прыватнасці з Дзяржсакратарыятам, адносна “кітайскага пытання”. Праз іх Папа атрымлівае дакладную і дэтальную інфармацыю аб сітуацыі Каталіцкага Касцёла ў гэтай краіне і дыялозе паміж Апостальскай Сталіцай і ўладамі Кітайскай Народнай Рэспублікі, за якімі назірае з вялікай увагай, паведаміла 30 студзеня 2018 г. Зала Друку Святога Пасаду. 

Паводле слоў афіцыйнага прадстаўніка Апостальскай Сталіцы Грэга Бёрка, выклікаючым здзіўленне і смутак з’яўляецца той факт, што ў Касцёле ёсць людзі, якія сцвярджаюць адваротнае, спрыяючы такім чынам дызарыентацыі і палеміцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.