2018-01-21 17:42:00

Францішак маліўся ля рэліквій перуанскіх святых


Святы Айцец наведаў месца знаходжання рэліквій перуанскіх святых. 21 студзеня 2018 г. у архікатэдральным касцёле Лімы сабраліся больш за 2,5 тыс. вернікаў. Ён прамовіў адмыслова складзеную малітву.

У ёй Пантыфік падзякаваў Богу асаблівым чынам за “кветкі святасці, якія заквітнелі ў краіне”. Ён узгадаў, між іншым, св. Розу з Лімы, св. Марціна дэ Порэса, св. Франсіска Салана, і “іншых братоў і сясцёр, верных Евангеллю”. 

“Дапамажы нам быць Касцёлам, які выходзіць насустрач, набліжаецца да ўсіх, асабліва да тых, хто знаходзіцца ў неспрыяльным становішчы. Навучы нас быць місійнымі вучнямі Езуса Хрыста, Пана Цудаў, жыць у любові, імкнуцца да адзінства і практыкаваць міласэрнасць, каб мы праз заступніцтва Маці Божай Евангелізацыі жылі і абвяшчалі свету радасць Евангелля”, - маліўся Папа ў архікатэдры сталіцы Перу.








All the contents on this site are copyrighted ©.