2018-01-20 12:00:00

Ватыканская газета падводзіць вынікі візіту Пантыфіка ў Чылі


На працягу доўгага часу інтэрпрэтацыя Лацінскай Амерыкі суправаджалася перакананнем, што краіны кантынента падобныя да сябе або нават ідэнтычныя. Такі падыход не амінуў і Каталіцкі Касцёл і Святы Пасад, гаворыцца на старонках “L’Osservatore Romano” ў артыкуле, які падводзіць вынікі візіту Францішка ў Чылі.

На думку ватыканскага выдання, інтэнсіўны характар першых трох дзён лацінаамерыканскага падарожжа Папы сведчыць аб новых адносінах паміж каталіцызмам і гэтай часткай свету, якія ўлічваюць ўнутраную дыферэнцыяцыю і рознасць праблем.

Аўтар, Сільвіна Перэс, нагадвае, што ў Лацінскай Амерыцы пражывае 425 мільёнаў католікаў – каля 40% усіх членаў Каталіцкага Касцёла ў свеце. Яна падкрэслівае, што гэта духоўнае багацце не было дадзена раз і назаўжды, пра што сведчыць цяперашняя “эрозія”, выкліканая адсутнасцю паслядоўнасці, стомленасцю і адсутнасцю веры, у тым ліку і перад тварам перакрыжаванага агню фундаменталізму і секулярызацыі. І візіт Францішка ў Чылі паказвае, як усе гэтыя фактары працягваюць аказваць уплыў.

Перэс нагадвае рэцэпт для пераадолення гэтай сітуацыі, прапанаваны Пантыфікам: чытаць рэальнасць, пачынаючы ад азнакаў часу; клапаціцца пра бедных; бараніць правы і годнасць чалавека. Прычым, Пантыфік рэкамендуе не толькі змену формы, але сапраўднае, глыбокае і ўнутранае навяртанне.








All the contents on this site are copyrighted ©.