2018-01-16 11:53:00

Францішак у Чылі: малітва ля магілы абаронцы правоў бедных


Першым, “неафіцыйным” пунктам Апостальскана падарожжа Францішка ў Чылі стаў 15 студзеня 2018 г. візіт у сталічную парафію св. Людовіка Бертрана, дзе Папа наведаў магілу біскупа Энрыке Альвэара Уруціа. Тут папскі картэж спыніўся па дарозе з аэрапорта ў Апостальскую нунцыятуру. Ля месца пахавання Слугі Божага Пантыфік заставаўся ў малітве некалькі хвілін. 

Біскуп Энрыке Альвэар Уруціа быў з 1974 дапаможным біскупам Сант’яга-дэ-Чылі. Прымаў удзел у працы Другога Ватыканскага Сабору. Стаў вядомы як нястомны абаронца правоў чалавека. У 1976 г. з яго натхнення быў створаны Вікарыят салідарнасці. Іерарх памёр у 1982 г. У 2011 г. быў распачаты працэс яго беатыфікацыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.