2018-01-16 11:01:00

Пантыфік амаль на гадзіну раней прыбыў у Сант’яга-дэ-Чылі


На 50 хвілін раней, у 19.20 паводле мясцовага часу самалёт “Boeing 777-200 ER” італьянскай авіякампаніі “Alitalia” з Папам на борце 15 студзеня 2018 г. прызямліўся ў міжнародным аэрапорце імя Артура Мэрына Бэнітэса ў Сант’яга-дэ-Чылі. 

Святога Айца на лётным полі сустракала Прэзідэнта Чылі Мішэль Бачэлет, тэрмін паўнамоцтваў якой блізіцца да завяршэння, кардынал Рыкарда Эсаці Андрэльё, арцыбіскуп Сант’яга-дэ-Чылі, і старшыня епіскапату, біскуп Сант’яга Сільва Рэтамалес. 

Дзве дзяўчыны, у вопратцы колераў нацыянальнага сцяга, уручылі Пантыфіку кветкі. На прывітальнай цырымоніі прысутнічалі прадстаўнікі палітычнай улады і мясцовага самакіравання, біскупы і вернікі. Не было прадугледжана афіцыйных прамоў. Святога Айца вітала ганаровая варта. Адбылося прадстаўленне дэлегацый. Музычныя творы прагучалі ў выкананні моладзевага аркестра. Францішак некалькі разоў адыходзіў ад пратаколу, каб прывітаць прысутнах на лётным полі вернікаў, падыйшоў таксама да валанцёраў. 

З аэрапорта Папа паехаў у Апостальскую нунцыятуру, якая стала яго рэзідэнцыяй на час візіту.








All the contents on this site are copyrighted ©.