Ісці на Хрыстом туды, дзе Ён жыве, заклікаў папа Францішак перад малітвай “Анёл Панскі”, якая 14 студзеня 2018 г. прайшла на галоўнай ватыканскай плошчы.”Так як і на свята Аб’яўленне Пана і Хросту Езуса, таксама і сённяшняе Евангелле ( Ян 1,35-42) прапануе тэму з’яўленняў Пана. Гэтым разам у моманце, калі Ян Хрысьціцель указвае на Яго сваім вучням, як на “Ягнё Божае“ (Ян 1,36), запрашаючы іх ісці за Ім. Таксама атрымліваецца і з намі: мы пакліканы ў штодзённым жыцці да наследавання Таго, аб якім мы разважалі ў час таямніцы Божага нараджэння. Таму сённяшняе Евангелле добра ўводзіць нас у звычайны літургічны час, час, які служыць для ажыццяўлення і праверкі нашага шляху веры у звычайным жыцці, у дынаміцы, якая перамяшчаецца паміж аб’яўленнем і наследаваннем, паміж з’яўляннем і пакліканнем.
Евангельскі расказ указвае на істотныя прыкметы шляху веры вучняў усіх часоў, таксама і нас, пачанаючы ад пытання, якое Езус скіроўвае да двух вучняў, якія стаялі з Янам Хрысціцелям і пайшлі за Езусам: “Чаго шукаеце?” (Ян 1,38). Гэта тое ж самае пытанне, з якім раніцай на свята Пасхі Уваскрослы звяртаецца да Марыі Магдалены: “Жанчына, каго ты шукаеш?“ (Ян 20,15). Кожны з нас, як чалавек, чагосьці шукае: шукае шчасця, любові, добрага і поўнага жыцця. Бог Айцец даў нам усё гэта ў сваім Сыне Езусе.
У гэтым пошуку асноўным з'яўляецца роля сапраўднага сведкі, чалавека, які першы пачаў шлях і сустрэў Пана. У Евангеллі гэтым сведкам з'яўляецца Ян Хрысціцель. Таму ён можа дасылаць вучняў да Езуса, які іх уводзіць у новы досвед, кажучы: “ Ідзіце і ўбачыце “. І гэтыя два вучні ніколі не забудуцца прыгажосці гэтай сустрэчы, аж да той ступені, што евангеліст падкрэслівае нават яе час: “Было ж каля дзесятай гадзіны”. Толькі асабістая сустрэча з Езусам стварае шлях веры і быцця вучнем. Мы можам мець шматлікі вопыт, рэалізаваць шматлікія рэчы, устанаўляць адносіны з многімі людзьмі: але толькі сустрэча з Езусам у тую гадзіну, якую Бог ведае, можа даць нашаму жыццю поўны сэнс і зрабіць плённымі нашы праекты і нашы ініцыятывы.
Не хопіць ствараць вобраз Бога, грунтуючыся на чутках. Трэба ісці шукаць боскага Настаўніка і ісці туды, дзе ён жыве. Пытанне двух вучняў да Езуса: “дзе Ты жывеш ?“ (Ян 1,38) мае моцны духоўны сэнс: выказвае жаданне даведацца, дзе жыве Настаўнік, каб быць разам з Ім. Жыццё верай заключаецца ў моцным жаданні быць з Панам і таму з'яўляецца пастаянным пошукам месца, дзе Ён жыве. Гэта значыць, што мы пакліканы перавысіць руцінную і звычайную рэлігійнасць, ажыўляючы сустрэчу з Езусам у малітве, у разважанні над Божым Словам і ў прыманні сакрамэнтаў, каб быць з Ім і прыносіць плёны, дзякуючы Яму, Яго дапамозе і Яго ласцы. Шукаць Езуса, сустрэцца з Езусам - гэта шлях. Шукаць Езуса, сустрэць Езуса, ісці за Езусам - вось які гэта шлях.
Няхай Панна Марыя падтрымлівае нас у гэтай паставе ісці за Езусам: пайсці і застацца там, дзе Ён жыве, каб слухаць Яго Слова жыцця, каб далучыцца да Таго, які бярэ на сябе грахі свету, каб знайсці ў Ім надзею і духоўны запал”, - сказаў Папа.
Пасля марыйнай малітвы Францішак сказаў, што наступны,105 Сусветны дзень мігранта і бежанца будзе адзначацца не ў другую нядзеню студзеня, як дагэтуль, але ў другую нядзелю верасня. У 2019 г. ён будзе святкавацца 8 верасня. Затым Пантыфік прывітаў вернікаў, сабраных на плошчы св. Пятра і папрасіў іх аб малітве за яго.
Ян Мойсік
All the contents on this site are copyrighted ©. |