Прыгажосць цыркавога мастацтва набліжае нас да Бога, заўважыў Францішак, звяртаючыся да членаў міжнароднага калектыва “Golden Circus Liany Orfei”, якія прыбылі ў Ватыкан спецыяльна, каб павіншаваць Пантыфіка з урачыстасцю Божага Нараджэння.
На заканчэнне агульнай аўдыенцыі, якая прайшла 27 снежня 2017 г. у Зале Паўла VI, яны паказалі кароткае акрабатычнае прадстаўленне. Пантыфік заклікаў артыстаў падняцца на подыум, каб іх маглі бачыць усе прысутныя на сустрэчы, а потым падзякаваў ім за віншаванне.
Святы Айцец падтрымлівае рэгулярныя кантакты з прадстаўнікамі свету цыркавога мастацтва. Іх візіты ў Ватыкан адбываюцца штогадова. Апошні прайшоў у верасні 2017 г., калі Папа прымаў на аўдыенцыі дэлегацыю італьянскай Нацыянальнай асацыяцыі вандроўных артыстаў. Тады Францішак нагадаў, што “там, дзе ёсць простая і чыстая радасць, там ёсць след Бога”.
All the contents on this site are copyrighted ©. |