2017-12-24 15:01:00

Францішак моліцца за ахвяр шторма на Філіпінах


Святы Айцец запэўніў у малітве за філіпінскае насельніцтва, якое пацярпела ў выніку трапічнага шторма. З адмысловым заклікам ён звярнуўся пасля малітвы “Анёл Панскі”, якая прайшла 24 снежня 2017 г. у Ватыкане.

“Жадаю запэўніць у маёй малітве насельніцтва вострава Мінданаа, на Філіпінах, якое пацярпела ад шторма, што прывёў да шматлікіх ахвяр і разбурэнняў. Няхай міласэрны Бог прыме душы загінулых і суцешыць пакутуючых ад гэтага катаклізма. Памолімся за гэтых людзей”, - сказаў Папа.

Трапічны шторм “Тэмбін” абрынуўся на паўднёвую частку Філіпін 23 снежня. Хуткасць ветра часам дасягала 80 кіламетраў у гадзіну. У выніку стыхіі загінулі па меншай меры 180 чалавек. Дзесяткі людзі лічацца зніклымі без вестак. 








All the contents on this site are copyrighted ©.