2017-12-14 14:44:00

Адвэнтавыя казанні прагучаць у Ватыкане


Францішак і супрацоўнікі Рымскай курыі сёлета пачуюць два адвэнтавыя казанні прапаведніка Папскага дома, айца Раньера Канталамесы. Яны прагучаць 15 і 22 снежня 2017 г. у капліцы “Redemptoris Mater” ватыканскага Апостальскага палаца. 

Агульнай тэмай медытацый стане радок з Паслання св. Паўла да Каласянаў: “У Ім было створана ўсё, што на нябёсах і на зямлі, бачнае і нябачнае” (1,16). Капуцын прапануе паставіць Хрыста ў цэнтр сусвету і гісторыі, прасторы і часу, стварэння і чалавека, і, перш за ўсё, у цэнтр асабістага жыцця чалавека і трох тэалагічных цнотаў: веры, надзеі і любові, гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Прэфектуры Папскага дома.








All the contents on this site are copyrighted ©.