2017-12-11 15:27:00

Францішак: лягчэй самаму суцешыць, чым атрымаць суцяшэнне


Пазбягаць скаргаў і крыўд, заклікаў Францішак 11 снежня 2017 г., падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён звярнуўся да ўрыўку з Кнігі Ісаі (35,1-10), у якім прарок цытуе Бога, Які абяцае сваё збаўленне, і нагадаў апісанне ўваскрасення з Евангелля св. Лукі, дзе гаворыцца пра вялікую радасць вучняў.

Папа адзначыў, што не заўсёды лёгка даваць суцяшаць сябе: лягчэй самаму суцешыць, чым атрымаць суцяшэнне. Гэта адбываецца, таму што мы прывязаны да адмоўнага, да раны граху ў нас, і нам здаецца, што лягчэй пасіўна ляжаць, чым падняцца, бо не любім быць жабракамі і прасіць суцяшэння. Ён нагадаў пра паралізаванага з купальні Сілоам, які на працягу 38 гадоў жыў са сваёй праблемай. “Для горкіх сэрцаў больш цудоўная гэта горыч, чым слодыч”, - сцвердзіў Пантыфік.

Францішак адзначыў, што часта можна сустрэць людзей, якія пастаянна скардзяцца, забываючыся пра тое, што хрысціянскае пакліканне не мае з такім стаўленнем нічога агульнага. Папа заклікаў сабраных у капліцы Дому св. Марты “не шукаць мухі ў шклянцы малака” і радавацца тым, што добрае. Ён яшчэ раз падкрэсліў пасланне літургіі: дазволіць Богу суцешыць нас, што патрабуе адмовы ад эгаізму, ад таго, што мы часта лічым скарбамі – горычы і скаргаў.








All the contents on this site are copyrighted ©.