2017-12-11 12:56:00

Папа скіраваў пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага


Таямніца крыжа і роля Марыі на шляху пакут Хрыста, сталі лейтматывам сёлетняга паслання Францішка на Сусветны дзень хворага, які традыцыйна адзначаецца ў Каталіцкім Касцёле 11 лютага, ва ўспамін Маці Божай Лурдскай. Папскі дакумент быў абнародаваны 11 снежня 2017 г. у Ватыкане. Яго Пантыфік пачаў ад шырокага разважання пра тое, што адбывалася на Галгофе.  

Езус жадае прывесці ўсіх людзей да сустрэчы з Айцом. Сведчаннем гэтаму з’яўляюцца яго адносіны да шматлікіх людзей, якія пакутавалі ад духоўных і фізічных хвароб. Ён дарыў ім міласэрнасць і прабачэнне, а таксама цялеснае вылячэнне. Вычні Хрыста павінны дзейнічаць такім жа чынам, заключыў Пантыфік. 

Гэта матчына пакліканне Касцёла да маючых патрэбу і хворых знайшло канкрэтны выраз на працягу двух тысяч гадоў гісторыі ў безлічы ініцыятыў на карысць хворых. Тое ж адбываецца і сёння. Праца каталіцкіх медыцынскіх устаноў накіравана не толькі на забеспячэнне якаснай дапамогі, але і на прысвячэнне цэнтральнага месца чалавечай асобе. Касцёл, як “палявы шпіталь”, які вітае ўсіх, параненых жыццём.

Святы Айцец заклікаў каталіцкія медустановы бараніцца ад небяспечнай бізнес-логікі, якая ва ўсім свеце спрабуе ўключыць сферу аховы здароўя ў рынкавую актыўнасць, у выніку чаго адбываецца адмова ад бедных. Арганізацыйнае мысленне і любоў патрабуюць павагі да чалавечай годнасці пацыента і прысвячэння яму цэнтральнага месца, падкрэсліў Папа.

Адказам на дар Езуса з’яўляецца місія Касцёла, які ведае, што павінен дарыць хвораму Хрыстовы погляд, поўны пяшчоты і спагады. Душпастырства аховы здароўя заўсёды будзе неабходнай і асноўнай задачай, якую трэба рэалізаваць з новым энтузіязмам, і на ўзроўні парафіяльных супольнасцяў, і ў самых буйных медыцынскіх установах. 

У сваім пасланні Францішак узгадаў пра пяшчоту і настойлівасць, з якой многія сем’і клапоцяцца пра сваіх дзяцей, бацькоў і сваякоў, што пакутуюць ад хранічных захворванняў або цяжкіх форм інваліднасці. Такога роду догляд, звярнуў увагу аўтар, павінен падтрымлівацца адпаведнай дзяржаўнай палітыкай.

Марыя, Маці пяшчоты, Пантыфік даверыў усіх хворых целам і духам і нагадаў, што Касцёл мае патрэбу ў асаблівай ласцы для рэалізацыі евангельскага служэння ў апецы над хворымі. “Няхай Дзева Марыя дапамагае хворым людзям перажываць свае пакуты ў лучнасці з Панам Езусам, і няхай падтрымае тых, хто клапоціцца пра іх”, - завяршыў сваё пасланне на XXVI Сусветны дзень хворага папа Францішак.








All the contents on this site are copyrighted ©.