2017-12-10 14:02:00

Францішак: узмоцніць барацьбу са зменамі клімату


Пра неабходнасць рашучых дзеянняў супраць змены клімату казаў Пантыфік 10 снежня 2017 г. пасля малітвы “Анёл Панскі” ў Ватыкане. Папа скіраваў заклік напярэдадні Міжнароднага саміту, які пачнецца праз два дні ў Парыжы.

Францішак нагадаў, што мэтай форуму з’яўляецца актывізацыя рэалізацыі Парыжскіх кліматычных пагадненняў і ўмацаванне агульнай стратэгіі барацьбы з трывожнай з’явай змены клімату. “Я шчыра спадзяюся, што гэтая сустрэча на вышэйшым узроўні, як і іншыя ініцыятывы па дасягненні той жа мэты, будуць спрыяць дакладнаму зразуменню неабходнасці прыняцця сапраўды эфектыўных рашэнняў па барацьбе з кліматычнымі зменамі, і ў той жа час дапамогуць змагацца з беднасцю і пасадзейнічаюць усебаковаму развіццю чалавека”, - сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.