2017-12-09 12:25:00

Святы Айцец скіраваў слова да каталіцкіх харызматыкаў


У італьянскім Рыміні працягваецца 41-я Канферэнцыя аніматараў асацыяцыі “Абнаўленне ў Святым Духу”. Святы Айцец звярнуўся з кароткім прывітальным словам да яе ўдзельнкаў. Ён выказаў надзею на тое, што гэтая сустрэча будзе спрыяць павышэнню свядомасці, што мы разам нясём адказнасць за тое, каб быць місіянерамі і сведкамі, аб’яднанымі у Святым Духу, каб слухаць вучэнне апосталаў, у братэрскім адзінстве і традыцыі ламання хлеба і малітвы.

Для каталіцкіх харызматыкаў сваё прывітальнае слова скіраваў тасама кардынал Джозэф Фарэл, прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх, сям’і і жыцця.

Асацыяцыя “Абнаўленне ў Святым Духу” нарадзілася ад Каталіцкага харызматычнага абнаўлення, якое нельга назваць “рухам” у агульнапрынятым сацыялагічным значэнні, паколькі ў яе няма заснавальніка, яна адзначаецца неаднастайнасцю і ўключае ў сябе вялікае мноства адценняў.








All the contents on this site are copyrighted ©.