2017-11-27 15:44:00

Францішак сустрэўся з прадстаўнікамі войска М’янмы


Пантыфік сустрэўся 27 лістапада 2017 г. у арцыбіскупскім палацы ў Рангуне з прадстаўнікамі кіруючага ў М’янме войска. Першы дзень яго візіту, насуперак першапачатковым планам, не стаў выключна часам адпачынку і акліматызацыі.

Ваенную дэлегацыю ўзначаліў камандуючы ўзброенымі сіламі краіны, генерал Мін Аун Хлаінг. Яго суправаджалі прадстаўнікі Бюро спецыяльных аперацый. У руках вайскоўцаў у дадатку да Міністэрства абароны знаходзіцца таксама Міністэрства ўнутраных спраў і памежнага кіравання. 

Сустрэча пачалася ў 17.55 па мясцовым часе і працягвалася 15 хвілін, паведаміў кіраўнік Залы Друку Святога Пасаду Грэг Бёрк. Размова ішла пра вялікую адказнасць уладаў краіны ў перыяд змен. На заканчэнне адбыўся абмен падарункамі: Францішак уручыў генералу памятны медаль свайго пантыфікату, а афіцэр падарыў Пантыфіку бірманскую арфу ў форме лодкі і сувенірны кубак з рысам.








All the contents on this site are copyrighted ©.