2017-11-21 14:50:00

Папа ў М’янме: замест “Mercedes” сціплая “Toyota”


На св. Імшы, 29 лістапада 2017 г., якую Францішак узначаліць у Янгоне, чакаецца да 200-300 тыс. вернікаў з усёй М’янмы, а гэта больш траціны агульнай колькасці католікаў азіяцкай краіны. Пантыфік будзе знаходзіцца ў М’янме 27-30 лістапада, а затым адправіцца ў суседні Бангладэш.

Падчас Эўхарыстыі будуць выкарыстоўвацца лацінская, англійская і бірманская мовы, паколькі ў ёй возьмуць удзел католікі з іншых азіяцкіх краін: Тайланду, Карэі, В’етнаму. Аб сваёй прысутнасці заявілі прадстаўнікі іншых хрысціянскіх супольнасцяў, а таксама мусульмане, індуісты, будысты.

Другую св. Імшу Францішак адправіць 30 лістапада ў сталічнай катэдры з удзелам 6 тыс. маладых людзей.

Урад М’янмы прапанаваў Пантыфіку аўтамабіль маркі “Mercedes”, але ён абраў больш сціплы варыянт, і па вуліцах Янгона будзе перамяшчацца цёмна-сінім “Toyota Mark II”.

З Францішкам у М’янму прыляцяць 69 журналістаў, на месцы за яго падарожжам будуць сачыць яшчэ 200.








All the contents on this site are copyrighted ©.