2017-11-16 13:46:00

Святы Айцец прыняў Прэзідэнта Аўстрыі


16 лістапада 2017 г. Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане Прэзідэнта Аўстрыйскай Рэспублікі Аляксандра Ван дэр Бэлена. Пасля палітык сустрэўся з Дзяржсакратаром Яго Святасці, кардыналам Пьетра Паралінам, якога суправаджаў арцыбіскуп Пол Рычард Галахер, сакратар Святога Пасаду па адносінах з дзяржавамі.

Падчас шчырых размоў былі адзначаны добрыя адносіны і плённае супрацоўніцтва, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Аўстрыяй. Гаворка ішла таксама пра пытанні, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, такія як абарона годнасці чалавечай асобы, пашырэнне культуры сустрэчы і клопат пра стварэнне. Была звернута ўвага на ролю міжнароднай супольнасці ў пошуку мірных рашэнняў бягучых канфліктаў у розных рэгіёнах свету, а таксама пацверджана агульная прыхільнасць свету, свабоднаму ад ядзернай зброі.








All the contents on this site are copyrighted ©.