2017-11-15 15:18:00

Папская рада па культуры пачала пленарнае пасяджэнне


Як змяняецца вобраз чалавечай асобы ў актуальных умовах? Як навука і тэхніка знямяюць фундаментальныя антрапалагічныя паняцці? Гэта толькі некаторыя пытанні, якім прысвечана сёлетняе пленарнае пасяджэнне Папскай рады па культуры. Яно праходзіць 15-18 лістапада 2017 г. у генеральнай курыі Ордэна Езуітаў у Рыме.

Удзельнікі форума будуць абмяркоўваць тры галоўныя тэмы: магчымасці маніпуляцый над целам, якія дае медыцына і генэтыка; этычныя праблемы, якія ствараюць нейранавукі; сацыяльныя і антрапалічныя перамены, выкліканыя развіццём машын. 

“Гэтыя пытанні, якія яшчэ зусім нядаўна, здавалася, адносіліся да кніг ці фантастычных фільмаў, сёння сталі рэальнасцю і з’яўляюцца таксама выклікам для тэалогіі і душпастырства. Удзельнікі пленарнага пасяджэння будуць намагацца зразумець, якім можа быць свет у будучыні і як адказаць на глыбокія пытанні людзей, якія будуць жыць у ім, і ўжо часткова жывуць”, - гаворыцца ў спецыяльным паведамленні Папскай рады па культуры.

У форуме прымуць удзел 27 членаў гэтай ватыканскай дыкастэрыі, сярод якіх кардыналы, біскупы і свецкія вернікі, а таксама 27 кансультантаў з розных частак свету. Да іх далучацца іншыя эксперты. Узначаліць пасяджэнне старшыня Папскай рады, кардынал Джанфранка Равазі.








All the contents on this site are copyrighted ©.