2017-11-09 12:57:00

Францішак працягнуў свае разважанні над “Ойча наш”


На тэлеканале італьянскага епіскапату “TV2000” выйшла трэцяя праграма з цыклу “Ойча наш” (Padre nostro), дзе галоўным спікерам выступае папа Францішак. Ён размаўляе з кс. Марка Поца, турэмным капеланам з Падуі. “Прыйдзi Валадарства Тваё” - гэтыя словы з галоўнай малітвы хрысціянства сталі тэмай для разважання Пантыфіка 8 лістапада 2017 г.

Галоўныя дзеючыя асобы гісторыі збаўлення – гэта бедныя, пра гэта заявіў Святы Айцец. “Езус з імі і з усімі, - дадаў ён, - але калі гучыць запрашэнне на свята сына, які павінен ажаніцца, кажа, што павінны прыйсці ўсе – і добрыя, і дрэнныя. Але ён аддае перавагу бедным. Галоўны герой гісторыі – жабрак, але гаворка не толькі пра жабрацтва матэрыяльнае, але і пра нас – духоўных жабракоў. “Прыйдзi Валадарства Тваё”, паколькі без яго мы не можам нічога зрабіць. Казаць: “Прыйдзi Валадарства Тваё” – гэта як прасіць міласціны”, - сказаў Пантыфік.

Тэлепраграма рэалізуецца ў супрацоўніцтве паміж Сакратарыятам па камунікацыі Святога Пасаду і “TV2000”. Апрача Пантыфіка ў ёй выступаюць вядомыя свецкія вернікі са свету культуры і шоў-бізнеса. У эфір выйдзе дзевяць выпускаў. Героем трэцяга стала італьянская актрыса, прадзюсер і мадэль Марыя Грацыя Кучынота. З адказаў Францішка ў рамках праграмы “Ойча наш” таксама нарадзілася аднайменная кніга, якая з’явіцца на паліцах кнігарняў Італіі ў канцы лістапада.








All the contents on this site are copyrighted ©.