2017-11-09 14:14:00

Святы Айцец ухваліў дэкрэт аб гераічнасці цнотаў Яна Паўла I


Францішак прызнаў гераічнасць цнотаў Слугі Божага Яна Паўла I. 8 лістапада 2017 г. Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі кардынала Анджэла Амата, прэфекта Кангрэгацыі па справах Кананізацыі, і ўхваліў дэкрэты аб прызнанні мучаніцтва і гераічнасці цнотаў новых кандыдатаў да хвалы алтароў.

Мучанікамі былі прызнаны венгерскі дыяцэзіяльны святар Ян Брэнэр, забіты з нянавісці да веры 15 снежня 1957 г. у сябе на радзіме, і італьянская законніца Леанэла Згарбаці з Інстытута Місіянерак Найсвяцейшай Панны Марыі Суцяшальніцы, забітая з нянавісці да веры 17 верасня 2006 г. у Самалі.

Ухваленыя Пантыфікам дэкрэты аб прызнанні гераічнасці цнотаў, апрача папы Яна Паўла I (Альбіна Лучані), тычацца: благаслаўлёнага Бернарда II, маркграфа нямецкага Бадэна, які жыў ў сярэдзіне XV ст. і памёр 15 ліпеня 1458 г.; італьянскага айца-францішканіна Грэгорыа Фьёраванці, заснавальніка Кангрэгацыі Сясцёр Францішканак Місіянерак Найсвяцейшага Сэрца, які адышоў у вечнасць 23 студзеня 1894 г.; венесуэльскага айца-езуіта Тамаса Маралеса Пэрэса, заснавальніка свецкіх Інстытутаў “Cruzados” і “Cruzadas de Santa María”, які памёр 1 кастрычніка 1994 г. у іспанскім горадзе Алькала-дэ-Энарэс; італьянскага свецкага верніка Марцэліна да Капрадоса, члена трэцяга закона Ордэна Братоў Меншых Капуцынаў, які памёр 26 лютага 1909 г.; свецкай верніцы Тэрэзы Фардэла, заснавальніцы “Інстытута Бедных Сясцёр Дачок Марыі Найсвяцейшага Укаранавання”, якая нарадзілася ў ЗША ў 1867 г., а памёрла 26 жніўня 1957 г. у італьянскім горадзе Трапані.








All the contents on this site are copyrighted ©.