2017-11-04 14:54:00

Францішак прызначыў новых членаў Папскай акадэміі навук


4 лістапада 2017 г. папа Францішак прызначыў звычайнага члена Папскай акадэміі сацыяльных навук – прафесара Джона Фрэнсіса Макэлдоўні, і звычайнага члена Папскай акадэміі навук – прафесара Хэлен Маргарэт Блаў з Вялікабрытаніі.

Джон Макэлдоўні, спецыяліст у галіне агульнага права, правоў чалавека і фінансавага заканадаўства, выкладае публічнае права і прававую гісторыю на факультэце юрыспрудэнцыі Універсітэта Уорыка ў Вялікабрытаніі. З 2000 г. Макэлдоўні з’яўляецца запрошаным навуковым супрацоўнікам Вярхоўнага суда Венесуэлы, запрошаным выкладчыкам ва ўніверсітэтах Японіі і Францыі. У дадзены момант працуе над новай кнігай па заканадаўстве ў вобласці навакольнага асяроддзя.

Спадарыня Хэлен Блаў з’яўляецца спецыялістам па клеткавай мікрабіялогіі, дацэнтам Стэнфардскага ўніверсітэта ў ЗША і дырэктарам лабараторыі “Baxter Laboratory” па вывучэнні ствалавых клетак. Акрамя значных адкрыццяў у галіне мікрабіялогіі, даследчыца вядомая падтрымкай жанчын у навуковай сферы і падрыхтоўкай спецыялістаў у вобласці рэгенератыўнай медыцыны.








All the contents on this site are copyrighted ©.