2017-11-03 15:03:00

Папа агучыў малітоўную інтэнцыю на лістапад


Францішак заклікаў прысвяціць лістапад асаблівай малітве за хрысціян у Азіі, каб спрыялі дыялогу, міру і ўзаемаразуменню, асабліва з вызнаўцамі іншых рэлігій. Малітоўную інтэнцыю на бягучы месяц ён агучыў у відэароліку, які быў распаўсюджаны 3 лістапада 2017 г. Ватыканскім тэлецэнтрам праз канал у “YouTube”.

“Што мяне ўражвае ў Азіі, дык гэта разнастайнасць яе народаў, спадкаемцаў старажытных культур, рэлігій і традыцый. На гэтым кантыненце, дзе Каталіцкі Касцёл з’яўляецца рэлігійнай меншасцю, выклік заахвочвае. Мы павінны спрыяць дыялогу паміж рэлігіямі і культурамі. Дыялог – важнейшая частка місіі Касцёла ў Азіі. Молімся за хрысціян у Азіі, каб спрыялі дыялогу, міру і ўзаемаразуменню, асабліва з вызнаўцамі іншых рэлігій”, - заклікаў Святы Айцец.

Папа наведае азіяцкі кантынент напрыканцы месяца. 26 лістапада-2 снежня ён здзейніць Апостальскае падарожжа ў М’янму і Бангладэш. Яно пройдзе пад знакам міру, дыялогу і прымірэння паміж прадстаўнікамі розных народнасцяў і рэлігій, якія пражываюць у гэтых краінах. 








All the contents on this site are copyrighted ©.