2017-11-01 13:25:00

Пантыфік асудзіў тэракты у Самалі, Афганістане і ЗША


Святы Айцец асудзіў тэрарыстычныя акты ў Самалі, Афганістане і ЗША. З адмысловым заклікам ён звярнуўся 1 лістапада 2017 г. на заканчэнне малітвы “Анёл Панскі” у Ватыкане.

“Я глыбока засмучаны па прычыне тэрарыстычных нападаў, якія ў гэтыя дні адбыліся ў Самалі, Афганістане і ўчора ў Нью-Ёрку. Асуджаючы гэтыя акты насілля, малюся за загінулых, параненых і іх блізкіх. Папросім у Пана аб навяртанні сэрцаў тэрарыстаў і вызваленні свету ад нянавісці і забойчага шаленства, якое выкарыстоўвае імя Бога, каб сеяць смерць”, - сказаў Папа.

Тэракты, якія асудзіў Пантыфік адбыліся на працягу мінулага месяца. 14 кастрычніка у сталіцы Самалі, горадзе Магадыша, былі ўзарваны два замініраваныя аўтамабілі, у выніку чаго загінулі каля 360 чалавек і яшчэ некалькі сотняў атрымалі раненні. 

Тэрарыстычны напад ў Афганістане адбыўся 31 кастрычніка. У дыпламатычным квартале Кабула тэрарыст-смяротнік прывёў у дзеянне выбуховае прыстасаванне, у выніку чаго 13 загінулі і каля 10 атрыманні раненні. 

Тэракт у Нью-Ёрку здарыўся таксама 31 кастрычніка. Тут тэрарыст на аўтамабіле здзейсніў наезд на людзей, якія знаходзіліся на веладарожцы. У выніку 8 чалавек загінулі, яшчэ 11 пацярпелі.








All the contents on this site are copyrighted ©.