2017-10-30 13:16:00

Францішак наведаў сядзібы ватыканскіх дыкастэрый


Папа наведаў 30 кастрычніка 2017 г. дзве самыя “маладыя” ўстановы Рымскай курыі: Дыкастэрыю па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека і Дыкастэрыю па справах свецкіх сям’і і жыцця, створаныя ў 2016 г.

Першая з іх адказвае за пытанні, звязаныя з міграцыяй, патрабуючымі, хворымі і пакінутымі, ахвярамі ўзброеных канфліктаў і стыхійных бедстваў, зняволенымі, беспрацоўнымі і ахвярамі любой формы рабства і катаванняў. Другая – паўстала шляхам зліцця Папскай рады па справах сям’і і Папскай рады па справах свецкіх, пераймаючы іх ранейшыя паўнамоцтвы.

Візіт Францішка стаў магчымасцю абмеркаваць бягучыя пытанні працы новых структур. Раней прэфект Дыкастэрыі па справах свецкіх сям’і і жыцця, кардынал Кэвін Фарэл заяўляў, што да гэтага часу яму не ўдалося кадрава ўкамплектаваць новую структуру.








All the contents on this site are copyrighted ©.