2017-10-27 14:53:00

Дзяржсакратар: рэформа знаходзіцца ў добрым пунктце


Ініцыяваная Францішкам рэформа Рымскай курыі, першым этапам якой было стварэнне групы кардыналаў-кансультантаў, “знаходзіцца ў добрым пунктце”, ужо зроблена шмат “фундаментальных крокаў”. Аб гэтым казаў 26 кастрычніка 2017 г. у Рыме кардынал Пьетра Паралін на прэзентацыі новай кнігі арцыбіскупа Агасціна Маркета “Рэфармацыя і рэформы ў Касцёле. Адказ”.

Кардынал Дзяржсакратар адзначыў, што рэформа ўяўляе сабой паняцце, звязанае з абнаўленнем, і яе прагрэс праходзіць пад дэвізам прымат-сінадальнасць або калегіяльнасць, што з’яўляецца жыццёва важным і характэрным для Другога Ватыканскага Сабору. Толькі праз узаемнае невыключэнне гэтых двух паняццяў можна стварыць жыццяздольны сінтэз, што не выключае, а звязвае права зацікаўленых бакоў. Гэта таксама тычыцца і, здавалася б, процілеглых паняццяў, такіх як “навізна” і “традыцыя”, кожнае з якіх неабходнае.

Разам са сталым пошукам новых спосабаў адаптацыі касцёльных структур да сённяшняй сітуацыі, рэформа павінна таксама пачынацца ад навяртання сэрца да Хрыста і ў той жа час абараняць гэтыя сэрцы, што вядзе да распазнавальнасці Касцёла ў падзеях гісторыі, нягледзячы на вымушаную змену форм, структур і арганізацыйных крытэрыяў, лічыць Дзяржсакратар Яго Святасці Папы.








All the contents on this site are copyrighted ©.