2017-10-23 13:40:00

Францішак прыняў дэлегацыю Тэль-Авіўскага ўніверсітэта


“Універсітэт пакліканы вучыць культуры мудрасці, здольнай ствараць раўнавагу паміж тэхнічным і навуковым падыходам, з аднаго боку, і гуманістычным, з іншага, з упэўненасцю, што дасягненне праўды і дабра, у канчатковым выніку, гэта тое самае”, - адзначыў Францішак 23 кастрычніка 2017 г. падчас аўдыенцыі для дэлегацыі Тэль-Авіўскага ўніверсітэта. 

У прамове Папа адзначыў важнасць выхавання лідэраў, здольных адкрываць новыя шляхі, каб адказаць на патрэбы сучасных пакаленняў не ствараючы пагрозаў для будучых. Неабходна фармаваць лідэраў, “якія будуць уважлівымі да этычных пытанняў, што турбуюць нашы грамадствы”, і патрэбы “бараніць самых уразлівых сярод нашых братоў і сясцёр”, падкрэсліў Пантыфік.

На заканчэнне аўдыенцыі ён адзначыў, што натуральныя навукі і гуманітарныя дысцыпліны могуць выражаць сваю поўную годнасць толькі калі будуць знаходзіцца на службе цэласнаму чалавечаму развіццю. 








All the contents on this site are copyrighted ©.