2017-10-20 14:20:00

Спачуванні Папы пасля забойства мальтыйскай журналісткі


Папа засмучаны трагічнай смерцю Дафны Каруаны Галіцыі. “Яго Святасць Францішак узносіць малітвы за яе вечны супакой і просіць перадаць свае спачуванні яе сям’і”, - гаворыцца ў тэлеграме за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна. Пантыфік таксама запэўніў у сваёй блізкасці да народа Мальты.

53-гадовая мальтыйская журналістка Дафна Каруана Галіцыя загінула ў выніку выбуху аўтамабіля на Мальце. У сваіх матэрыялах яна крытычна выказвалася пра ўладу, выкрываючы карумпаванасць мясцовага істэблішмэнту. У прыватнасці, жанчына расследавала сувязь мясцовых палітыкаў з “Панамскімі дакументамі” – гучнай справай аб афшорных рахунках. Два тыдні таму яна падала заяву ў паліцыю аб тым, што атрымлівала ў свой адрас пагрозы фізічнай расправы.








All the contents on this site are copyrighted ©.