2017-10-20 11:41:00

25-годдзе дыпламатычных адносін Святога Пасаду і Казахстана


Чвэрць стагоддзя таму Святы Пасад і Казахстан стварылі спрыяльныя ўмовы для развіцця двухбаковага палітычнага дыялогу, культурна-гуманітарнага і навуковага супрацоўніцтва. На гэта звярнула ўвагу Міністэрства замежных спраў краіны ў афіцыйнай заяве да 25-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін, што адзначалася 17 кастрычніка 2017 г. Узаемадзеянне на карысць умацавання міру і стабільнасці, міжрэлігійнага і міжканфесійнага дыялогу займае асаблівае месца ў парадку дня двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва, адзначае ведамства. 

Казахстан разглядае Святы Пасад у якасці важнага партнёра ў развіцці “дыялогу цывілізацый” і забеспячэнні міжкультурнага і міжэтнічнага збліжэння народаў свету. Ватыкан аказвае ўсебаковую падтрымку казахстанскім ініцыятывам па ўмацаванні міжрэлігійнага дыялогу і міжканфесійнай згоды. Знакавай падзеяй стаў удзел Святога Пасаду ў Міжнароднай выставе ЭКСПА-2017 у Астане.

У заяве ўзгадваюцца тры візіты Прэзідэнта Нурсултана Назарбаева ў Ватыкан ў 1998, 2003 і 2009 гг. “Знамянальнай і гістарычнай” называецца пілігрымка Яна Паўла II ў Казахстан у верасні 2001 г. 

Аўтары нагадваюць, што ў краіне пражываюць звыш 130 тыс. католікаў, якія захоўваць сваю рэлігійную і нацыянальную ідэнтычнасць, мовы, культуру, уносяць важны ўклад ва ўмацаванне міру і згоды ў грамадстве.

У завяршэнні знешнепалітычнае ведамства запэўнівае, што Казахстан цалкам адданы курсу на далейшае ўмацаванне сяброўства і супрацоўніцтва, пашырэнне адкрытага і ўзаемавыгаднага дыялогу з Святым Пасадам.








All the contents on this site are copyrighted ©.