2017-10-16 14:48:00

Хрысціянства застаецца самай пераследаванай рэлігіяй


Хоць ганенням у сучасным свеце падвяргаюцца паслядоўнікі некалькіх рэлігій, у самым цяжкім становішчы сёння знаходзяцца менавіта хрысціяне, вынікае з дакладу, падрыхтаванага брытанскім аддзяленнем Папскага фонду “Дапамога Касцёлу ў патрэбе” (Kirche in Not). Тут таксама адзначаецца пагаршэнне становішча хрысціян у шэрагу пераважна мусульманскіх дзяржаў, а таксама ў краінах, дзе існуе аўтарытарная сістэма, такіх як Паўночная Карэя. 

Пры гэтым, сусветная супольнасць як правіла ігнаруе бядотнае становішча паслядоўнікаў Хрыста, ахвяр экстрэмісцкіх арганізацый. Улады заходніх краін не аказалі надзвычайнай дапамогі хрысціянам у такіх краінах, як Ірак і Сірыя, дзе ажыццяўляецца самы сапраўдны генацыд, гаворыцца ў дакладзе. Калі б хрысціянскія арганізацыі і шэраг іншых інстытутаў не аказвалі б падтрымкі, хрысціянская прысутнасць у Іраку і іншых рэгіёнах Блізкага Усходу магла б цалкам спыніцца.

Даклад “Гнаныя і забытыя?” пра пераслед хрысціян у перыяд з 2015 па 2017 гг. быў прадстаўлены 12 кастрычніка 2017 г. у будынку брытанскага парламента. У хуткім часе яго прэзентацыя адбудзецца ў Палаце лордаў. На ёй выступіць шэраг хрысціянскіх іерархаў, якія вядуць служэнне ў рэгіёнах пераследу.








All the contents on this site are copyrighted ©.