2017-10-07 14:39:00

Францішак прыняў старшыню ўрада Харватыі


7 кастрычніка 2017 г. раніцай Святы Айцец Францішак прыняў на прыватнай аўдыенцыі старшыню ўрада Рэспублікі Харватыя Андрэя Пленкавіча. Таксама прайшла сустрэча палітыка з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам, якога суправаджаў мансеньёр Антуан Камільеры, падсакратар па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі. 

Падчас шчырых размоў была выказана ўдзячнасць за добрыя адносіны, якія існуюць паміж Святым Пасадам і Рэспублікай Харватыя, а таксама за станоўчы ўклад Касцёла ў жыццё краіны. Гаворка ішла таксама пра працу змяшанай камісіі харвацкіх і сербскіх экспертаў па сумесным вывучэнні асобы благаслаўлёнага кардынала Алаізіе Стэпінаца.

Размову працягнуў абмен думкамі па некаторых тэмах, якія ўяўляюць узаемны інтарэс, у тым ліку адносна будучыні еўрапейскага праекта, уключаючы рэгіянальны кантэкст, з асаблівым акцэнтам на становішча харвацкага народа ў Босніі і Герцагавіне.








All the contents on this site are copyrighted ©.