2017-09-27 16:51:00

Ватыканскі дыпламат выступіў на генасамблеі ААН


У цэнтры ўвагі дзяржаў павінна быць абарона годнасці, асноўных правоў і свабодаў чалавека, у прыватнасці права на жыццё і веравызнанне. Менавіта гэтыя правы з’яўляюцца стаўпамі міру, бяспекі і чалавечага развіцця і яны павінны быць умацаваны практычна з дапамогай юрыдычных абавязацельстваў, падкрэсліў 26 верасня 2017 г. арцыбіскуп Пол Рычард Галахер.

Сакратар па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі выступіў на 72-й сесіі Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый, прысвечанай “Барацьбе за мір і годнае жыццё для ўсіх на экалагічна ўстойлівай планеце”.

Паводле яго слоў, дзяржавы павінны ўсвядоміць сваю адказнасць за лёсы міру і зямлі. У сувязі з гэтым іерарх выказаў глыбокую занепакоенасць Святога Пасаду па прычыне ўзброеных канфліктаў і генацыду ў розных часткай планеты, этнічных чыстак, незаконнага абароту зброі і наркотыкаў, карупцыі і тэрарызму, гандлю людзьмі і пагрозы ядзернага канфлікту, якая ўмацоваецца. 

Мільёны людзей вымушаны пакідаць родныя землі, становячыся мігрантамі, часта пазбаўленымі асноўных правоў. Арцыбіскуп Галахер падкрэсліў, што намаганні Каталіцкага Касцёла накіраваны на барацьбу з гэтай сусветнай несправядлівасцю, і ад імя Апостальскай Сталіцы выказаў надзею, што ААН будзе ў сілай адказаць на гэтыя злабадзённыя выклікі.








All the contents on this site are copyrighted ©.