2017-09-26 12:58:00

Францішак: блізкасць з Богам робіць нас свабоднымі


“Блізкасць з Богам робіць нас свабоднымі”, - такую думку агучыў 26 верасня 2017 г. Святы Айцец падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. У сваёй гаміліі ён спаслаўся на евангельскае чытанне, дзе Хрыстус кажа, што Яго сапраўднымі роднымі з’яўляюцца тыя, хто “слухае слова Божае і выконвае яго” (Лк 8,19-21).

Францішак заўважыў, што Езус звяртае ўвагу на тое, што сувязі блізкасці з Ім выходзяць далёка за межы сям’і: маці, братоў і сясцёр. Яны палягаюць на ўваходзе ў дом Езуса, уваходзе ў гэту атмасферу і жыццё атмасферай, уласцівай дому Езуса, сузіранне і досвед свабоды. Таму што людзі, якія жывуць у адзінстве з Езусам па-сапраўдныму вольныя. Але іншыя, паводле слоў Святога Пісання, з’яўляюцца дзецьмі, народжанымі нявольніцай; з’яўляюцца хрысціянамі, але ім не хапае мужнасці, каб наблізіцца да Езуса, каб усталяваць з Ім адносіны блізкасці. Таму заўсёды застаецца пэўная дыстанцыя, якая аддзяляе іх ад Пана.

Пантыфік адзначыў, што вялікія святыя вучаць нас, што блізкасць з Богам азначае прабыванне з Ім, позірк на Яго, слуханне Яго слова, імкненне жыць ім, весці жывую размову з Богам – маліцца. Гэта таксама малітва на шляху. У гэтым кантэксце Францішак нагадаў словы св. Тэрэза ад Езуса, якая казала, што знаходзіла Бога паўсюль, нават сярод рондаляў на кухні.

Папа адзначыў, што блізкасць з Богам, гэта таксама прабыванне ў прысутнасці Езуса, аб чым Ён сам просіць на Апошняй Вячэры, або па прыкладзе Андрэя і Яна, якія, пачуўшы ад Яна Хрысціцеля словы: “Вось Ягнё Божае”, пайшлі за Езусам і засталіся з Ім.

“Давайце, такім чынам, зробім крок да гэтага стаўлення блізкасці з Панам, каб быць хрысціянамі, якія са сваімі праблемамі, едучы ў аўтобусе, у метро ўнутрана размаўлялі з Панам, ці, па меншай меры, ведалі, што Пан глядзіць на іх, што Ён побач: гэта блізкасць, пачуццё прыналежнасці да сям’і Езуса”, - сказаў Пантыфік і запрасіў маліцца ў гэтай інтэнцыі.








All the contents on this site are copyrighted ©.