2017-09-01 13:00:00

Папа агучыў малітоўную інтэнцыю на верасень


Францішак паведаміў і патлумачыў сваю малітоўную інтэнцыю на верасень. На працягу бягучага месяцу ён заклікае маліцца за парафіі. Відэаролік з адмысловым зваротам Святога Айца распаўсюдзіў Ватыканскі тэлецэнтр праз свой канал у “YouTube”. 

“Парафіі павінны быць у кантакце з сем’ямі, з жыццём людзей, жыццём народу. Яны павінны быць дамамі, дзверы якіх заўсёды адчынены, каб ісці насустрач іншым. Але важна, каб за выйсцем насустрач іншым ішла ясная прапанова веры. Гаворка ідзе пра тое, каб расчыніць дзверы і дазволіць Езусу выйсці з усёй радасцю Ягонага паслання. Памолімся за нашы парафіі, каб былі не адміністрацыйнымі установамі, а натхнёныя місійным духам, былі месцамі перадачы веры і сведчання любові”, - заклікаў Папа. 








All the contents on this site are copyrighted ©.