2017-08-30 09:32:00

Францішак і Барталамей І падрыхтавалі “экалагічнае” пасланне


Папа Францішак і Патрыярх Барталамей І падрыхтавалі сумеснае пасланне, прымеркаванае да Сусветнага дня малітвы аб ахове стварэння. Аб гэтым Пантыфік распавёў 30 жніўня 2017 г. падчас агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане.

“Паслязаўтра, 1 верасня, будзе адзначацца Дзень малітвы аб ахове стварэння. З гэтай нагоды, я і мой брат Барталамей, Экуменічны Патрыярх Канстантынопальскі, разам падрыхтавалі пасланне. У ім мы заклікаем усіх да паважлівага і адказнага стаўлення да стварэння. Акрамя таго, мы заклікаем усіх, хто займае ўплывовыя пасады, слухаць крык зямлі і бедных, якія найбольш пакутуюць ад парушэння экалагічнай раўнавагі”, - сказаў Папа.

Францішак устанавіў Сусветны дзень малітвы аб ахове стварэння ў 2015 г., падтрымаўшы ініцыятыву праваслаўных хрысціян, якія адзначаюць яго з 1989 г. Ён патлумачыў сваю ініцыятыву жаданнем вызнаўцаў Хрыста “зрабіць свой унёсак у перамогу над экалагічным крызісам, які перажывае чалавецтва” і заклікаў да сапраўднага “экалагічнага навяртання”.








All the contents on this site are copyrighted ©.