2017-08-30 13:17:00

Святы Айцец сустрэўся з футбалістамі "Шапэкаэнсэ"


Францішак сустрэўся з футбалістамі і кіраўніцтвам бразільскага футбольнага клуба “Шапэкаэнсэ”. Гэта адбылося на заканчэнне агульнай аўдыенцыі 30 лістапада 2017 г. на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Сярод прысутных былі Джэксан Фолман, Эліа Эрміта Замп’ер Нэта і Алан Рушэл – спартсмены, якія выжылі ў авіякатастрофе, што 28 лістапада 2016 г. забрала жыцці іх трыццаці аднаклубнікаў. 

Сустрэча прайшла ў цёплай атмасферы. Францішак асабіста прывітаў кожнага члена каманды, а таксама членаў сем’яў тых, хто загінуў падчас мінулагодняй трагедыі. Ён паразмаўляў з выжыўшымі футбалістамі і ўдзяліў ім благаслаўленне. 

Авіякатастрофа, у якой загінуў амаль поўны склад “Шапэкаэнсэ”, адбылася каля калумбійскага гораду Медэльін. Спартсмены ляцелі сюды на фінал кубка Паўднёвай Амерыкі, дзе павінны былі сыграць з мясцовым клубам “Атлетыка Насьяналь”. Пры падлёце да аэрапорту самалёт урэзаўся ў гару, у выніку чаго загінулі 77 чалавек. З шасці выжыўшых, адзін памёр у бальніцы пазней.

На працягу некалькіх апошніх дзён абноўлены склад “Шапэкаэнсэ” знаходзіцца ў Рыме. 1 верасня каманда правядзе таварыскі матч з італьянскай “Ромай”. Ён пройдзе на сталічным Алімпійскім стадыёне.








All the contents on this site are copyrighted ©.