2017-08-19 15:50:00

Папа скіраваў ліст да свайго легата на ўрачыстасці ў Перу


Аб любові св. Ружы з Лімы да стварэння і яе ўплыве на развіццё хрысціянства ў Перу нагадаў Папа ў лісце, які скіраваў 19 жніўня 2017 г. да свайго пасланніка на ўрачыстасці з нагоды 400-годдзя з дня смерці нябеснай апякункі гэтай лацінаамерыканскай краіны. Ад імя Святога Айца ўрачыстасці ў Ліме ўзначаліць эквадорскі кардынал Раўль Эдуарда Вэла Чырыбога, арцыбіскуп Кіта на пенсіі. Францішак падкрэсліў, што св. Ружа шануецца не толькі ў Перу, але ва ўсёй Лацінскай Амерыцы, а таксама іншых краінах свету.

Ісабэль Флорэс-дэ-Аліва, больш вядомая як св. Ружа з Лімы, нарадзілася ў 1586 г. у сталіцы Перу, дзе правяла ўсё сваёй жыццё. Натхнёная прыкладам св. Катарыны Сіенскай яна вяла аскетычны лад жыцця, шмат малілася і посціла. Належала да Трэцяга Дамініканскага Ордэну. Жыла ў чысціні, займалася дабрачыннасцю, шмат дапамагала хворым і бедным. Памерла 24 жніўня 1617 г. у 31-гадовым узросце. Пасля кананізацыі ў 1671 г. была абвешчана апякункай абодвух Амерык, Філіпін і рэгіёну Карыбскага басейна.








All the contents on this site are copyrighted ©.