2017-08-16 13:01:00

Епіскапат Аўстраліі: таямніца споведзі – недатыкальная


Старшыня Канферэнцыі Біскупаў Аўстраліі арцыбіскуп Дэніс Харт выступіў з заявай адносна таямніцы споведзі і абавязку паведамляць кампетэнтным органам аб здзейсненых зложываннях супраць непаўналетніх. Іерарх адзначыў, што пазіцыя Касцёла заключаецца ў "нулевой талерантнасці" да падобных злачынстваў, а таксама поўнай гатоўнасці супрацоўнічаць з уладамі дзеля іх раскрыцця.

Тым не менш, “споведзь у Каталіцкім Касцёле – гэта духоўная сустрэча з Богам праз святара. Гэта асноватворны аспект свабоды веравызнання, што прызнаецца як законамі Аўстраліі, так і законамі многіх іншых краін. Так у Аўстраліі павінна заставацца і далей. За гэтым выключэннем аб усіх злачынствах належыць паведамляць ўладам, і мы намераны безагаворачна дзейнічаць менавіта такім чынам”, - напісаў старшыня аўстралійскага епіскапату.

У Аўстраліі разгарнулая бурная грамадская дыскусія, удзельнікі якой выказваліся за прымушэнне святароў да парушэння таямніцы споведзі ў некаторых выпадках, калі гаворка ідзе аб злачынствах супраць непаўналетніх. У прыватнасці ідэя змешчана ў спісе з 85 прапановаў Каралеўскай камісіі па расследванні сексуальных злоўжыванняў адносна непаўналетніх.








All the contents on this site are copyrighted ©.