2017-08-13 15:02:00

Епіскапат ЗША: насілле пагражае адзінству народа


Епіскапат ЗША рашуча асудзіў акты насілля, якія працягваюць здзейсняцца ў штаце Вірджынія. Сутыкненні паміж амерыканскімі нацыяналістамі і іх праціўнікамі пачаліся 11 жніўня 2017 г. у горадзе Шарлатсвіль падчас дэманстрацыі супраць дэмантажу помніка ўдзельніку Грамадзянскай вайны ў ЗША, генералу канфедэрэтаў Робэрту Лі. Падчас іх аўтамабіль ўехаў у натоўп людзей, у выніку чаго адзін чалавек загінуў і каля 30 атрымалі раненні. 

“Ахвяруем свае малітвы за сям’ю і блізкіх людзей асобы, якая была забіта, і за ўсіх, хто атрымаў раненні. Далучым нашыя галасы да ўсіх, хто просіць аб спакоі. Непрымальныя акты нянавісці, якія адбыліся ў Шарлатсвіле – гэта напад на адзінства нашага народу, таму будзем горача маліцца і прадпрымаць мірныя дзеянні”, - заклікаў ў спецыяльным звароце старшыня Канферэнцыі Біскупаў ЗША кардынал Дэніэл Дзі Нарда.








All the contents on this site are copyrighted ©.