2017-08-03 12:20:00

Пантыфік падзякаваў “Рыцарам Калумба” за дабрачыннасць


Святы Айцец скіраваў пасланне да ўдзельнікаў трохдзённага 135-га сходу членаў дабрачыннай арганізацыі “Рыцары Калумба”– адной з самых буйных у свеце супольнасцяў свецкіх вернікаў.

У лісце за подпісам кардынала Дзяржсакратара Пьетра Параліна гучыць спасылка на тэму сёлетняга форуму, які 3 жніўня 2017 г. завяршыўся ў амерыканскім Сэнт-Луісе: “Перакананыя ў Божай дюбові і моцы”. Менавіта гэта з’яўляецца крыніцай усяго хрысціянскага жыцця і місіі і ляжыць у аснове ўсяго нашага евангелізацыйнага энтузіязму, гаворыцца ў ім. Бясконцая сіла Божай любові, якая раскрываецца ў крыжы Хрыстовым, пераважае над любой формай сусветнага зла. 

Сучасная “фрагментарная вайна” ўзнікла ад бязбожнай прагі ўлады і панавання і вядзе да невымоўнага насілля, несправядлівасці і пакут. Менавіта таму Папа заклікае хрысціян ва ўсім свеце да сапраўднай упэўнененасці ў бясконцай сіле Божай любові, выступаючы супраць глабальнай культуры абыякавасці. Сёння трэба змяняць сэрцы і будаваць мір.

Пантыфік асабліва высока ацэньвае нястомныя намаганні “Рыцараў Калумба” на карысць святасці сужэнства, годнасці і прыгажосці сямейнага жыцця. Моцныя сямейныя каштоўнасці і маральнае здароўе супольнасці, гэта лек супраць небяспечнай палярызацыі грамадства.

Францішак выказаў сваю падзяку за падтрымку Рыцарамі хрысціян на Блізкім Усходзе. Ніхто не можа заплюшчваць вочы на пакуты тых, каго братазабойчае насілле і рэлігійны фанатызм пакінулі без прытулку. Святы Айцец папрасіў маліцца, каб быў пакладзены канец спіралі насілля, нянавісці і несправядлівасці ў гэтым рэгіёне. Ён даверыў сход заступніцтву Марыі, Маці Касцёла.








All the contents on this site are copyrighted ©.