2017-07-31 12:44:00

Святы Пасад: захаваць гістарычны прававы статус у Іерусаліме


Святы Пасад пастаянна выступаў за захаванне гістарычнай прававой сітуацыі ў адносінах паміж рэлігіямі ў Іерусаліме. Гэта было пацверджана адным з кіраўнікоў папскай дыпламатыі падчас нядаўняй сустрэчы з паслом Палестынскай Дзяржавы, акрэдытаваным у Ватыкане. Арцыбіскуп Пол Рычард Галахер выказаў падтрымку для рэлігійнай свабоды, падкрэсліваючы, што паслядоўнікі трох монатэістычных рэлігій павінны мець свабодны доступ да святых для іх месцаў.

Было адзначана з гэтай нагоды, што Пантыфік і яго супрацоўнікі занепакоены складанай сітуацыі ў Іерусаліме, пастаянна моляцца, каб там перамог мір і дыялог.

Падчас сустрэчы два дыпламаты падкрэслілі важнасць сумеснай заявы рэлігійных лідэраў розных канфесій Святога Горада пасля інцыдэнтаў, якія адбыліся ў выніку нападу палестынцаў на ізраільскіх паліцэйскіх два тыдні таму на Храмавай гары. Яны выказаліся за захаванне статус-кво, калі гаворка ідзе пра доступ для паслядоўнікаў ісламу, юдаізму і хрысціянства да святых месцаў у Іерусаліме.

Пасол Іса Касісіа паінфармаваў сакратара па адносінах Святога Пасаду з дзяржавамі аб выкліках, якія пагражаюць бяспецы ў Святым Горадзе. На думку паслестынскага боку, іх ствараюць такія жэсты, як нядаўнія дзеянні ізраільскіх сіл ля мячэці Аль-Акса на Храмавай гары або ціск на палестынскае насельніцтва, як мусульманскае, так і хрысціянскае. Дыпламат таксама ўручыў арцыбіскупу Галахеру афіцыйны ліст свайго ўрада, у якім утрымліваецца заклік да міжнароднай супольнасці заняць выразную пазіцыю па юрыдычных і палітычных пытаннях, а таксама ўзяць на сябе адказнасць за іх вырашэнне такога роду праблем.








All the contents on this site are copyrighted ©.