2017-06-22 14:37:00

Пантыфік прыняў на аўдыенцыі караля і каралеву Нідэрландаў


Святы Айцец прыняў на аўдыенцыі ў Ватыкане 22 чэрвеня 2017 г. караля Нідэрландаў Вілема-Аляксандра, якога суправаджала жонка, каралева Максіма. Затым манаршыя асобы сустрэліся з кардыналам Дзяржсакратаром Пьетра Паралінам і арцыбіскупам Полам Рычардам Галахерам, сакратаром па адносінах Апостальскай Сталіцы з дзяржавамі.

У ходзе сардэчных размоваў бакі абмяняліся поглядамі на тэмы, якія ўяўляюць агульны інтарэс. Гаворка ішла пра ахову навакольнага асяроддзя і барацьбу з беднасцю, а таксама ўклад Святога Пасаду і Каталіцкага Касцёла ў гэтыя сферы. 

Асаблівая ўвага звярталася на феномен міграцыі. Падкрэслівалася важнасць мірнага суіснавання паміж рознымі культурамі, сумесных дзеянняў на карысць міру і глабальнай бяспекі, з асаблівай увагай на некаторыя канфліктныя тэрыторыі. Закраналася таксама пытанне пераспектыў еўрапейскага праекту, паведаміла Зала Друку Апостальскай Сталіцы. 








All the contents on this site are copyrighted ©.