2017-06-21 15:06:00

Папская ініцыятыва для Паўднёвага Судана


“Папа для Паўднёвага Судана” – так называецца ініцыятыва, якую прэзентавалі 21 чэрвеня 2017 г. у Ватыкане. Праект закліканы прадэманстраваць блізкасць Пантыфіка да пацярпелага насельніцтва краіны і запэўніць суданцам доступ да самага неабходнага.

Тры буйныя праекты будуць рэалізаваны ў сферы здароўя. Дапамога будзе аказана шпіталям, прыярытэтам дзейнасці якіх з’яўляецца прафілактыка і лячэнне туберкулёзу, праказы і СНІДу. Гаворка ідзе пра набыццё і транспартыроўку лекавых сродкаў, падтрумку медыцынскага персаналу, аплату электрычнасці, вады і г.д. Папская ініцыятыва закране і сферу адукацыі: будзе аплочана двухгадовае навучанне 16 маладых людзей, пасля якога яны атрымаюць Нацыянальны сертыфікат настаўніка пачатковай школы. У сферы сельскай гаспадаркі падтрымка будзе аказана 2500 сем’ям. Ім дапамогуць у набыцці насення і сельскагаспадарчых прылад.

Праект будзе рэалізаваны пры каардынацыі мясцовай “Caritas”.








All the contents on this site are copyrighted ©.