2017-06-18 13:49:00

Святы Айцец заклікаў да салідарнасці з бежанцамі


Аб патрэбе салідарнасці і памяці ў малітве аб бежанцах, нагадаў папа Францішак 18 чэрвеня пасля малітвы “Анёл Панскі” на плошчы св. Пятра ў Ватыкане. Пантыфік падкрэсліў трагедыі гэтых людзей, якія ўцякаюць ад канфліктаў, насілля і пераследаванняў.

“Паслязаўтра будзе адзначацца Сусветны дзень бежанца, які ўстанавіла ААН. У гэтым годзе яго тэма гучыць: “З бежанцамі. Сёння больш чым калі- небудзь мы павінны стаць на бок бежанцаў”. Так гучыць гэта тэма. Канкрэтная ўвага надаецца жанчынам, мужчынам і дзецям, якія ўцякаюць ад канфліктаў, гвалтаў і пераследаванняў. Памятайма таксама ў малітве аб тых, хто страціў жыццё ў моры ці падчас знясільваючага падарожжа па сушы.

Іх, поўныя болю і надзеі, гісторыі могуць стаць нагодай для братэрскай сустрэчы і сапраўднага ўзаемнага пазнання. Асабістая сустрэча з бежанцамі вызваляе нас ад страху ды непраўдзівых ідэалогій і становіцца фактарам узросту чалавецтва,  здольнага да таго, каб знайшло месца на пачуцці адкрытасці і пабудовы мастоў”, - сказаў Святы Айцец.

Папа выказаў сваю блізкасць дарагому партугальскаму насельніцтва, у сувязі з пажарам лясоў вакол мясцовасці Пэдрогао Грандэ, які спрычыніў шматлікія смерці і раненні.  

Ян Мойсік








All the contents on this site are copyrighted ©.