2017-06-16 14:39:00

Прызначаны сакратар Дыкастэрыі па інтэгральным развіцці


16 чэрвеня 2017 г. папа Францішак прызначыў сакратаром Дыкастэрыі па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека 65-гадовага французскага святара, кс. Бруна Мары Дзюфэ, які належыць да духавенства Ліёнскай архідыяцэзіі і з’яўляецца сузаснавальнікамі і кіраўніком Інстытута правоў чалавека Ліёнскага Каталіцкага універсітэта.

Святар нарадзіўся 21 жніўня 1951 г. у Ліёне. Прэзбітэрскае пасвячэнне атрымаў у 1981 г.. Мае доктарскую ступень у галіне грамадскай этыкі. Займаўся душпастырствам і выкладаннем у розных французскіх навучальных установах. З’яўляецца душпастырам прадпрымальнікаў і кіраўнікоў, капеланам Нацыянальнага камітэта па развіцці і барацьбы з голадам. Кс. Дзюфэ падрыхтаваў шматлікія публікацый на тэму правоў чалавека. У якасці эксперта ўдзельнічаў у некаторых міжнародных місіях Вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека і па справах бежанцаў.

Дыкастэрыя па служэнні інтэгральнаму развіццю чалавека была заснавана 17 жніўня 2016 г. папа Францішкам. Новая ватыканская структура дзейнічае з 1 студзеня 2017 г. пераняўшы на сябе кампетэнцыі Папскай рады “Iustitia et pax”, Папскай рады “Cor Unum”, Папскай рады пастырства мігрантаў і падарожнікаў і Папская рады пастырства работнікаў сферы аховы здароўя, якія спынілі сваё існаванне. Прэфектам Дыкастэрыі з’яўляецца з’яўляецца іерарх ганскага паходжання, кардынал Пітэр Тарксан.








All the contents on this site are copyrighted ©.