2017-06-14 15:17:00

Моладзь зможа прыняць удзел у падрыхтоўцы да Сінода Біскупаў


Генеральны сакратарыят Сінода Біскупаў аб’явіў аб стварэнні спецыяльнага сайта, прысвечанага падрыхтоўцы да XV Звычайнай асамблеі Сінода, якая пройдзе ў кастрычніку 2018 г. на тэму: “Моладзь, вера і распазнанне паклікання”. Інтэрнэт-рэсурс пачаў сваю працу 14 чэрвеня 2017 г..

У спецыяльным паведамленні Сакратарыяту адзначаецца, што сайт www.youth.synod2018.va павінен заахвоціць як мага большую колькасць моладзі прыняць удзел у падрыхтоўцы да сінадальнай асамблеі. 

Тут юнакі і дзяўчаты ва ўзросце ад 16 да 29 гадоў, змогуць не толькі атрымаць інфармацыю, але і далучыцца да перадсінадальнай працы. У прыватнасці, на сайце апублікавана анкета, скіраваная непасрэдна да моладзі. Адказы на яе павінны быць накіраваны ў Генеральны сакратарыят Сінода не пазней 30 лістапада 2017 г.. 








All the contents on this site are copyrighted ©.