2017-06-05 14:02:00

Францішак: дабрачыннасць – не для лепшага самаадчування


Cправы міласэрнасці – гэта не спосаб на лепшае самаадчуванне, але ўдзел у пакутах іншых, нават коштам нязручнасцяў, патлумачыў Папа 5 чэрвеня 2017 г. падчас ранішняй св. Імшы ў Ватыкане. Ён дадаў, што дабрачыннасць вызваляе чалавека ад эгаізму і набліжае да Бога, і нагадаў гераічнае стаўленне Пія XII, які падчас Другой сусветнай вайны ратаваў яўрэяў.

Францішак спаслаўся на фрагмент з старазапаветнай Кнігі Тобія (Тоб 1, 3; 2, 1а-8), які апісвае гісторыю прарока, што падчас дэпартацыі габрэяў у Асірыю таемна дапамагаў пахаваць сваіх суайчыннікаў, забітых язычнікамі. Папа падкрэсліў, што справы міласэрнасці – гэта не толькі матэрыяльная дапамога, але і спачуванне або пакуты з тымі, хто пакутуе. “Міласэрны гэта той, хто можа спачуваць праблемам іншых”, - сказаў ён.

Святы Айцец адзначыў, што асоба, якая займаецца дабрачыннасцю можа стаць аб’ектам насмешак іншых, як гэта было ў выпадку Тобія, бо часта лічыцца, што трэба сядзець ціха, а не рабіць, на думку многіх, “вар’яцкія рэчы”.

“Калі мы робім гэта, то таму, што Пан злітаваўся над намі. Давайце падумаем пра нашы грахі, нашы памылкі і аб тым, што Пан дараваў нам: прабачыў нам усё, выявіў сваю міласэрнасць, і мы робім тое ж для нашых братоў. Справы міласэрнасці выцягваюць нас з эгаізму і робяць нас больш падобнымі на Езуса”, - завяршыў сваю гамілію Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.