2017-06-03 12:21:00

Святы Пасад: шчыльнае супрацоўніцтва з мясцовымі Касцёламі


Святы Пасад шукае цалкам новыя метады супрацоўніцтва з мясцовымі Касцёламі. Як паведаміла ватыканскае інфармацыйнае агенцтва “Fides”, нядаўна было заключана пагадненне, згодна з якім медыяслужба Касцёла ў Паўднёвай Карэі будзе несці адказнасць за пераклад і распаўсюд на нацыянальным узроўні паведамленняў Святога Пасаду, у тым ліку прамоў Пантыфіка, навін з Ватыкана і паўсюднага Касцёла. Для гэтага ў сталіцы краіны была створана спецыяльная група з чатырох святароў і пяці свецкіх вернікаў.

Пагадненне ў канцы сакавіка было падпісана прэфектам ватыканскага Сакратарыята па камунікацыі, кс. Дарыё Эдоарда Вігано і арцыбіскупам Сеула, кардыналам Эндру Ём Су Чжунам. У рамках падпісанага пагаднення Касцёл у Паўднёвай Карэі атрымаў магчымасць уносіць свой уклад у працу Карэйскай рэдакцыі Ватыканскага радыё і дзейнічаць у каардынацыі з ёй. Як заяўляецца, гэта чарговы крок на шляху рэформы ватыканскага медыясектара.








All the contents on this site are copyrighted ©.