2017-05-21 12:45:00

Святы Айцец назваў імёны новых кардыналаў


Папа Францішак абвясціў імёны пяці новых кардыналаў. Гэта адбылося 21 мая 2017 г. пасля марыйнай малітвы “Regina Caeli” на плошчы св. Пятра. Пантыфік паведаміў, што 28 чэрвеня ў Ватыкане адбудзецца кансісторый, падчас якога пяці новым іерархам будзе нададзена кардынальская годнасць. 

Першым прагучала імя арцыбіскупа Бамака (Малі) Жана Зэрбо. Кардыналамі таксама стануць: арцыбіскуп Барселоны (Іспанія) Хуан Хасэ Амелья-і-Амелья; біскуп Стакгольма (Швецыя) Андэрс Арбарэліус; Апостальскі вікарый Паксэ (Лаос), біскуп Луі-Мары Лінг Мангханекун; а таксама дапаможны біскуп архідыяцэзіі Сан-Сальвадор (Сальвадор) Хасэ Грыгорыа Роза Чавес. 

Францішак паведаміў таксама, што 29 чэрвеня, ва ўрачыстасць святых апосталаў Пятра і Паўла, будзе цэлебраваць Эўхарыстыю з новымі кардыналамі, іншымі членамі Калегіі кардыналаў і новымі арцыбіскупамі-мітрапалітамі.

Цяпер Калегія кардыналаў будзе налічваць 227 членаў, з якіх 122 маюць права голасу на магчымым канклаве.








All the contents on this site are copyrighted ©.